20.02.2026

У Рэспубліцы Беларусь выдадзена першае электроннае пасведчанне на таварны знак (№ 83084). Уладальнікам з'яўляецца адкрытае акцыянернае таварыства «Криница».

Нагадаем: Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці забяспечана магчымасць заяўнікам звярнуцца за ажыццяўленнем усіх адміністрацыйных працэдур у сферы інтэлектуальнай уласнасці праз адзіны партал электронных паслуг «Е-Паслуга».

Пры падачы заявак, у прыватнасці на рэгістрацыю таварнага знака, у электронным выглядзе патэнтная пошліна за падачу і правядзенне папярэдняй экспертызы складае 85 % ад устаноўленага памеру.

Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: НЦІУ

Вверх