Увазе кіраўнікоў непрафесійных калектываў мастацкай творчасці, якія ажыццяўляюць паказы спектакляў на камерцыйнай аснове
19 декабря 2025
Афіцыйна
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) падрыхтаваў тлумачэнне для непрафесійных (самадзейных, аматарскіх, народных) калектываў мастацкай творчасці, якія ажыццяўляюць паказы спектакляў на камерцыйнай аснове, па пытанні заключэння дагавораў аб выкарыстанні твораў і пастановак.
Дакумент размешчаны на сайце НЦІУ ў рубрыцы «Актуальна» у раздзеле «Метадычныя рэкамендацыі».
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ