22.05.2025

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) запусціў аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму «Дзяржаўны рэестр аб'ектаў права прамысловай уласнасці НЦІУ» (АІС Рэестр АППУ).

Дзякуючы платформе любы зацікаўлены карыстальнік можа проста і бясплатна атрымаць звесткі аб вынаходствах, карысных мадэлях, прамысловых узорах, сартах раслін, тапалогіях інтэгральных мікрасхем, таварных знаках і знаках абслугоўвання, а таксама геаграфічных указаннях з адпаведных дзяржаўных рэестраў Рэспублікі Беларусь.

Ключавыя перавагі сістэмы:

  • аўтаматызаваны пошук АППУ па базах даных (БД) НЦІУ з прадстаўленнем звестак у выглядзе электроннага дакумента, падпісанага электронным лічбавым подпісам НЦІУ і даступнага для запампоўкі;
  • магчымасць атрымання інфармацыі ў рэжыме «сістэма-сістэма» з дапамогай агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы.

Доступ да АІС Рэестр АППУ ажыццяўляецца праз любы браўзер, што робіць яго даступным для ўсіх жадаючых. Акрамя таго, функцыянуе мабільная версія, што дазволіць карыстальнікам атрымліваць доступ да юрыдычна значных дакументаў і інфармацыі ў любы час і ў любым месцы.

Для выкарыстання сістэмы неабходна ўвесці ў радку браўзера адрас reestr.ncip.by і прайсці рэгістрацыю з выкарыстаннем электроннай пошты. Падрабязныя інструкцыі і кантактная інфармацыя – па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: НЦІУ

Вверх