17 верасня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень народнага адзінства. Гэта дзяржаўнае свята заснавана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206.
Святкаванне гэтай даты стала сімвалам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, які быў падзелены супраць сваёй волі ў 1921 г. у рамках Рыжскага мірнага дагавора.
Аднаўленне адзінства Беларусі ў 1939 г. адыграла важную ролю ў час Вялікай Айчыннай вайны, дазволіла краіне заняць годнае месца ў міжнароднай супольнасці і стаць сузаснавальнікам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
Сёння беларускі народ аб'яднаны ў імкненні да развіцця моцнай, суверэннай і квітнеючай дзяржавы. Устанаўленне Дня народнага адзінства падкрэслівае важнасць пакаленняў і непахіснасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.
Гэта свята стала яшчэ адным крокам да ўмацавання нацыянальнага адзінства і гонару беларускага народа за яго гісторыю і дасягненні.