Уступаюць у сілу змяненні ў Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь, якія датычацца палажэнняў аб аўтарскім праве і сумежных правах

16 ноября 2024

Афіцыйна

19 лістапада 2024 г. уступаюць у сілу змяненні ў Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 1998 г. (ГК), у адпаведнасці з якімі раздзел V «Інтэлектуальная ўласнасць» ГК выкладзены ў новай рэдакцыі.

У сферы аўтарскага права і сумежных правоў сярод асноўных змяненняў можна назваць наступныя:

  • замацоўваецца прэзумпцыя творчасці, згодна з якой твор прызнаецца створаным творчай працай, пакуль не ўстаноўлена іншае;
  • тэрмін «перадача арганізацыі эфірнага і кабельнага вяшчання» заменены на тэрмін «перадача арганізацыі вяшчання»;
  • павялічваецца тэрмін дзеяння выключнага права на аб'екты аўтарскага права, які будзе складаць час жыцця аўтара і 70 гадоў пасля яго смерці.

Варта мець на ўвазе, што ў адпаведнасці з пераходнымі палажэннямі, усталяванымі Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 лістапада 2023 г. № 312-З «Аб змяненні кодэксаў», новы тэрмін дзеяння выключнага права на твор прымяняецца толькі ў дачыненні да тых твораў, выключнае права на якія дзейнічала на 19 лістапада 2024 г. (з улікам асаблівасцяў вылічэння тэрмінаў дзеяння выключнага аўтарскага права згодна з п. 5 арт. 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 г. № 262-З «Аб аўтарскім праве і сумежных правах»). Калі твор да гэтага моманту ўжо перайшоў у грамадскі набытак, нават пры тым што пасля смерці аўтара прайшло менш 70 гадоў, выключнае права на такі твор аднаўляцца не будзе.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб асноўных змяненнях у дачыненні да дагавораў у сферы інтэлектуальнай уласнасці, а таксама прымянення мер адказнасці за парушэнне выключнага права можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці ў раздзеле «Актуальна».

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: НЦІУ