НЦІУ прыняў удзел у 47-м пасяджэнні Адміністрацыйнага савета ЕАПА

16 октября 2025

Афіцыйна

З 14 па 15 кастрычніка 2025 г. у Ашхабадзе (Туркменістан) праходзіла 47-е (32-е чарговае) пасяджэнне Адміністрацыйнага савета Еўразійскай патэнтнай арганізацыі (ЕАПА).

У рабоце пасяджэння прыняла ўдзел першы намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Алена Усачова.

У рамках пасяджэння прадстаўлена гадавая справаздача ЕАПА за 2024 год. Прынята рашэнне аб далучэнні ЕАПА да Жэнеўскага акта Гаагскага пагаднення аб міжнароднай рэгістрацыі прамысловых узораў. Таксама ЕАПА стане бокам Дагавору аб патэнтным праве ад 1 чэрвеня 2000 г., які спрашчае некаторыя аспекты патэнтных працэдур.

Акрамя таго, створана рабочая група па пытаннях экспертызы, якая дапаможа абменьвацца вопытам і лепшымі практыкамі, удасканальваць працэдуры патэнтавання.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: eapo.org/