НЦІУ завяршыў пераход да бесперапыннага апублікавання патэнтнай дакументацыі
15 ноября 2024
Афіцыйна
З 15 лістапада 2024 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) цалкам перайшоў да бесперапыннага апублікавання патэнтнай дакументацыі. У рамках такога апублікавання афіцыйныя бюлетэні «Вынаходствы. Карысныя мадэлі. Прамысловыя ўзоры. Тапалогіі інтэгральных мікрасхем», «Таварныя знакі і знакі абслугоўвання. Геаграфічныя ўказанні» і «Гатункі раслін» перыядычна папаўняюцца новымі паўнатэкставымі апісаннямі, якія ўтвараюць бесперапынны масіў дакументаў у фармаце PDF.
Дадзены падыход да выпуску афіцыйных выданняў з'яўляецца наватарскім ў нашай краіне і адначасова адпавядае сусветным тэндэнцыям у гэтай галіне. Абноўленыя патэнтныя бюлетэні, даступныя на афіцыйным сайце НЦІУ, маюць мноства пераваг у параўнанні з іх традыцыйнай формай, якая выкарыстоўвалася ў Рэспубліцы Беларусь да 2024 г. Звесткі аб ахоўных дакументах (якія публікуюцца ў складзе бюлетэняў), размяшчаюцца на сайце НЦІУ значна часцей, чым пры старым фармаце апублікавання, і лепш паддаюцца аналітычнай апрацоўцы. Усё гэта, а таксама прастата працы з новымі бюлетэнямі гарантуе ім папулярнасць з боку зацікаўленых асоб і забяспечыць апошнім аператыўны доступ да найноўшай патэнтнай інфармацыі.
Абноўленыя афіцыйныя бюлетэні даступныя па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ