15 кастрычніка 2026 г. у Маскве адбылася сустрэча генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) Аляксея Курмана і кіраўніка Федэральнай службы па інтэлектуальнай уласнасці (Распатэнт) Юрыя Зубава.
Бакі абмеркавалі план мерапрыемстваў па ўліку аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці (АІУ), створаных у выніку выканання праграм і праектаў у рамках Саюзнай дзяржавы.
Акрамя таго, удзельнікамі сустрэчы разгледжаны аспекты рэалізацыі мерапрыемстваў, прадугледжаных міжурадавым пагадненнем аб супрацоўніцтве ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, падпісаным урадамі ў 2025 г.
Таксама тэмай абмеркавання сталі пытанні супрацоўніцтва і сумесных ініцыятыў у рамках працэсаў еўразійскай інтэграцыі.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Instagram, Telegram).