14.03.2025

БЕЛТА

Міжурадавае пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй аб супрацоўніцтве ў сферы інтэлектуальнай уласнасці падпісана ў Маскве ў рамках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

Адпаведны дакумент падпісалі старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Сяргей Шлычкоў і кіраўнік Федэральнай службы па інтэлектуальнай уласнасці Юрый Зубаў.

Пагадненне замацоўвае асноўныя механізмы і напрамкі партнёрства ў сферы прававой аховы аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці. Прадугледжаны такія вектары работы, як абмен заканадаўчай і правапрымяняльнай практыкамі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці; супрацоўніцтва праваахоўных органаў, уключаючы мытныя; укараненне сучасных інфармацыйных тэхналогій у галіне аховы і абароны правоў у лічбавым асяроддзі; узаемадзеянне на міжнародных пляцоўках; прафесійная падрыхтоўка, павышэнне кваліфікацыі і правядзенне сумесных навуковых мерапрыемстваў.

Па матэрыялах БЕЛТА

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Відэа: president.gov.by
Фота: gknt.gov.by/
Вверх