Уручаны ўзнагароды НЦІУ

12 октября 2026

Афіцыйна

9 кастрычніка 2026 г. у рамках VI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця» адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

Вышэйшай падзякі – нагруднага знака ўзнагароды дзяржаўнай установы «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці» «За заслугi» – удастоены:

галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянню з пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы Павел Бірукоў – за значны асабісты ўклад у развіццё заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці;

генеральны дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Магія святла» Людміла Таніна – за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у арганізацыю патэнтна-ліцэнзійнай работы, паспяховую камерцыялізацыю беларускіх інавацыйных тэхналогій і папулярызацыю каштоўнасцей інтэлектуальнай уласнасці.

Граматай НЦІУ узнагароджаны дырэктар унітарнага прадпрыемства патэнтных паслуг «Белпатэнтсэрвіс» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Вячаслаў Трафімаў – за высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё інтэлектуальнай уласнасці і абарону інтарэсаў вынаходнікаў і бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой.

Падзякі НЦІУ абвешчаны:

начальніку юрыдычнага ўпраўлення Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Дзмітрыю Гарбайчуку – за садзейнічанне ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы і абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці;

намесніку дырэктара Цэнтра маніторынгу якасці Еўразійскага патэнтнага ведамства Еўразійскай патэнтнай арганізацыі Алене Маханьковай – за высокі прафесіяналізм, актыўны ўдзел у фарміраванні міжнароднай (у тым ліку рэгіянальнай) сістэмы аховы і абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці;

вядучаму спецыялісту-інспектару аддзела інтэлектуальнай уласнасці ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючай кампаніі холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» Андрэю Чынкіну – за высокі прафесіяналізм і садзейнічанне ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы і абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці;

вядучаму спецыялісту аддзела электроннай камерцыі Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг Ірыне Зенчык – за садзейнічанне развіццю лічбавай інфраструктуры ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.

Віншуем!

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Instagram, Telegram).


Фота: Наталля Капралава