Падпісаны шэраг міжведамасных пагадненняў у сферы інтэлектуальнай уласнасці

12 октября 2026

Афіцыйна

9 кастрычніка 2026 г. у рамках Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця» падпісаны шэраг міжведамасных пагадненняў у сферы інтэлектуальнай уласнасці:

  • Мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве з Асацыяцыяй высокіх тэхналогій і лічбавай інфраструктуры. Адпаведны дакумент падпісалі генеральны дырэктар НЦІУ Аляксей Курман і генеральны дырэктар Асацыяцыі Аляксей Свянціцкі.

Дакумент з'яўляецца асновай для рэалізацыі шэрагу ініцыятыў, накіраваных на стварэнне ўмоў для прававой аховы, камерцыялізацыі і эфектыўнага выкарыстання аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ў сферы высокіх тэхналогій і лічбавага развіцця.

  • Мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве з Асацыяцыяй камунікацыйных і маркетынгавых агенцтваў. Адпаведны дакумент падпісалі генеральны дырэктар НЦІУ Аляксей Курман і дырэктар Агенцтва бізнес-падзей «Белы квадрат», член праўлення Асацыяцыі Сяргей Саўчук.

Дакумент стане асновай розных ініцыятыў і створыць умовы для прававой аховы і эфектыўнага выкарыстання аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ў індустрыі маркетынгавых камунікацый, крэатыву, digital, брэндынгу і медыя-інавацый.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Instagram, Telegram).


Фота: Наталля Капралава