11 лютага 2026 г. на пленарным пасяджэнні сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь разгледжаны і прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях прававой аховы аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці» (законапраект).
Законапраект падрыхтаваны ў мэтах выканання даручэнняў Кіраўніка дзяржавы і Урада, якія тычацца аптымізацыі адміністрацыйных працэдур, а таксама ў мэтах прывядзення заканадаўства ў адпаведнасць з палажэннямі Грамадзянскага кодэкса і ўдасканалення заканадаўчых актаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці з улікам практыкі іх прымянення.
Праект Закона прадугледжвае ўнясенне змяненняў ва ўсе спецыяльныя законы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, законы «Аб навукова-тэхнічнай інфармацыі» і «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)», а таксама ў Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь.
Законапраектам, у прыватнасці, прадугледжана выключэнне выпатрабавання згоды суб'екта персанальных даных на апрацоўку персанальных даных, паколькі заяўкі ў дачыненні да аб'ектаў права прамысловай уласнасці падаюцца ў рамках адміністрацыйных працэдур, для ажыццяўлення якіх у адпаведнасці з заканадаўствам згоду на апрацоўку персанальных даных не патрабуецца.
Таксама законапраектам прадугледжана вызваленне заяўніка ад прадастаўлення дакумента аб выплаце патэнтнай пошліны. Патэнтны орган будзе правяраць факт яе выплаты праз інфармацыйныя сістэмы, выкарыстоўваючы толькі прадстаўленыя заяўнікам звесткі, якія пацвярджаюць выплату патэнтнай пошліны.
Акрамя таго, законапраектам прадугледжана скарачэнне тэрмінаў здзяйснення асобных юрыдычна значных дзеянняў, звязаных з прававой аховай аб'ектаў права прамысловай уласнасці.
Так, напрыклад, прапануецца скараціць тэрміны:
Таксама ў адпаведнасці з законапраектам з законаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці выключаюцца палажэнні аб неабходнасці прадстаўлення ў патэнтны орган даверанасці пры падачы заяўкі. Умовы і патрабаванні да прадстаўлення даверанасці ў патэнтны орган будуць вызначацца Урадам (напрыклад, пры адкліканні заяўкі або унясенні змяненняў ва ўказанне заяўнікаў).
Законапраектам прадугледжаны і іншыя змены законаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці.
Разгляд законапраекта ў другім чытанні плануецца ў першым паўгоддзі 2026 г.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: БЕЛТА