10.10.2024

28 верасня 2024 г. праведзена 1 лекцыя ў рамках конкурсу «Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці. 2024» (Конкурс).

У першым этапе конкурсу выпрабавалі сябе больш за 800 навучэнцаў з 4 краін – Беларусі, Расіі, Казахстана і Таджыкістана.

Віншуем пераможцаў першага этапу конкурсу, якімі сталі:

  • Назараў Ахмаджон Тахирович (Таджыкістан – I месца

  • Тынкоўшчык Паліна Уладзіміраўна (Беларусь) – II месца

  • Каравы Кірыл Аляксандравіч (Беларусь) – III месца

Пераможцаў кожнага з 3-х этапаў конкурсу чакаюць каштоўныя прызы.

Знайсці сябе сярод удзельнікаў першага этапу конкурсу можна па спасылцы.

Акрамя таго, з матэрыяламі першага этапу конкурсу (лекцыя ў тэкставым-, відэа-фарматах, а таксама адказы на тэставыя заданні) можна азнаёміцца на сайце Конкурсу.

Навучэнцы, якія не ўвайшлі ў лік пераможцаў першага мінулага этапу могуць паспаборнічаць за перамогу ў рамках наступных этапаў і ўсяго канкура ў цэлым.

Нагадваем, што другі этап конкурсу адбудзецца 19.10.2024 у 11:00 па мінскім часе.

Чакаем актыўнага ўдзелу і жадаем поспеху!

Даведка:
Для ўдзелу ў 1-3 этапах конкурсу неабходна праслухаць лекцыі на YouTube-канале або VK-відэа НЦІУ і выканаць заданні.

4 этап конкурсу прадугледжвае падрыхтоўку ўдзельнікамі індывідуальных праектаў па тэме, якая вызначаецца арганізацыйным камітэтам.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: НЦІУ
Вверх