6 кастрычніка 2025 г. на палях XIII Міжнароднага форуму «Антыкантрафакт-2025» падпісана Пагадненне аб узаемадзеянні паміж Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці і Міжнароднай асацыяцыяй арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць па супрацьдзеянні незаконнаму абароту кантрафактнай прадукцыі, «Антыкантрафакт».
Адпаведны дакумент падпісалі генеральны дырэктар НЦІУ Аляксей Курман і прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі «Антыкантрафакт» Уладзіслаў Рэзнік.

Дадзенае пагадненне прадугледжвае доўгатэрміновае супрацоўніцтва бакоў па напрамках ажыццяўляемай дзейнасці. У прыватнасці, сумесная інфармацыйна-аналітычная, арганізацыйная, экспертная работа, абмен інфармацыяй, метадычная падтрымка, падрыхтоўка спецыялістаў, правядзенне розных даследаванняў і мерапрыемстваў і інш.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Алена Васіленка