Адноўлена работа інтэрнэт-партала для электроннай падачы заявак
6 мая 2024
Афіцыйна
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) інфармуе, што зацікаўленыя асобы зноў могуць аўтарызавацца і падаць электронныя заяўкі з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Інтэрнэт-партал для электроннай падачы заявак на аб'екты прамысловай уласнасці» (АІС). У сістэме захаваны ўсе раней пададзеныя заяўкі.
Азнаёміцца з работай АІС і парадкам аўтарызацыі ў ёй можна ў спецыяльным раздзеле «Электронная падача заявак», размешчаным на афіцыйным сайце НЦІУ.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: НЦІУ