На афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) у раздзеле «Актуальна» даступны каментар да зменаў у Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 1998 г. (ГК), прынятых Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 лістапада 2023 г. № 312-З «Аб змене кодэксаў». У адпаведнасці з названым законам раздзел V «Інтэлектуальная ўласнасць» ГК выкладзены ў новай рэдакцыі. Змены ўступаюць у сілу з 19 лістапада 2024 г.
У цяперашні час вядзецца праца па прывядзенню спецыяльнага заканадаўства ў адпаведнасці з новымі палажэннямі ГК. Да прыняцця і ўступлення ў сілу адпаведных змяненняў у законы варта кіравацца нормамі ГК, а таксама дзеючых актаў заканадаўства ў частцы, якая не супярэчыць ГК.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).