04.06.2024

3 чэрвеня 2024 г. у рамках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі ў Манголію падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні ў сферы інтэлектуальнай уласнасці паміж Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) і Ведамствам інтэлектуальнай уласнасці Выканаўчага агенцтва Урада Манголіі (IPOM).

Падпісанне міжведамаснага мемарандума будзе спрыяць максімальнаму выкарыстанню патэнцыялу сістэм інтэлектуальнай уласнасці дзвюх краін у мэтах актыўнай абароны інтарэсаў нацыянальных заяўнікаў пры выхадзе на замежны рынак.

Адзначым, што днём раней адбылася афіцыйная сустрэча генеральнага дырэктара НЦІУ У. А. Рабаволава і генеральнага дырэктара IPOM Г. Эльбегсайхана. На сустрэчы таксама прысутнічалі дырэктар адміністрацыйнага дэпартамента IPOM А. Мунхтур, дырэктар прамысловага дэпартамента IPOM С. Урангерэл, начальнік аддзела патэнтаў і таварных знакаў IPOM Б. Оюнцэтсен, а таксама вядучы спецыяліст аддзела права прамысловай уласнасці і дагавораў кіравання прававога і кадравага забеспячэння НЦІУ В. В. Нікіфарава.

У ходзе названай сустрэчы прадстаўнікі IPOM правялі прэзентацыю патэнтнага ведамства Манголіі, распавялі пра гісторыю станаўлення, бягучы стан, а таксама перспектывы развіцця сістэмы інтэлектуальнай уласнасці Манголіі.

Даведачна: у 2023 г. у IPOM паступіла 4282 заяўкі на атрыманне прававой аховы таварных знакаў, з іх 116 заявак пададзена заяўнікамі з Рэспублікі Беларусь.

У сваю чаргу, У. А. Рабаволаў асвятліў ключавыя аспекты функцыянавання сістэмы інтэлектуальнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Кіраўнікі патэнтных ведамстваў абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва па розных напрамках у мэтах абмену вопытам і ўдасканалення сістэм інтэлектуальнай уласнасці абодвух бакоў.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Артур Ахраменка

Вверх