Стартаваў прыём заявак на суісканне прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі

4 февраля 2026

Афіцыйна

З 1 лютага па 1 красавіка 2026 г. адкрыты прыём заявак на суісканне прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі.

Прэмія прысуджаецца беларускім і расійскім вучоным і спецыялістам раз у два гады за выдатныя вынікі сумесных навуковых даследаванняў, адкрыцці і навуковыя дасягненні, а таксама за сумесную распрацоўку ўзораў новай тэхнікі і прагрэсіўных тэхналогій.

У Беларусі дакументы прымае Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, у Расіі – Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі.

З больш падрабязнай інфармацыяй і патрабаваннямі да афармлення заявак можна азнаёміцца па спасылцы.

Па матэрыялах ДКНТ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: ДКНТ