Падпісаны Указ па ўдасканаленні ацэначнай дзейнасці
2 июля 2024
Афіцыйна
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 чэрвеня 2024 г. падпісаў Указ № 266, які накіраваны на ўдасканаленне ацэначнай дзейнасці.
Дакументам уносяцца змены ва Указ № 615 ад 13 кастрычніка 2006 г. «Аб ацэначнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь». У прыватнасці, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ) упаўнаважаны на зацвярджэнне тэхнічных кодэксаў устаноўленай практыкі (ТКП) у галіне ацэнкі кошту аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці і маёмасных правоў на іх, а таксама прадастаўленне тлумачэнняў па пытаннях ацэнкі кошту такіх аб'ектаў. Адпаведны ТКП раней быў распрацаваны ДКНТ. Яго зацвярджэнне адбудзецца пасля правядзення прадугледжаных заканадаўствам працэдур.
Вызначаны і мінімальныя памеры статутнага фонду для ацэначных арганізацый у памеры не менш як 50 тыс. бел. руб., а для экспертных – 100 тыс. бел. руб., што будзе з'яўляцца гарантыяй забеспячэння іх фінансавай устойлівасці, патэнцыйнай крыніцай выплаты імі пры неабходнасці кампенсацыі магчымай шкоды.
Таксама павялічана мінімальная колькасць ацэншчыкаў у кожнай арганізацыі – з 2 да 5. Для экспертных арганізацый, якія ажыццяўляюць экспертызу дакладнасці ацэнкі, уведзены дадатковыя патрабаванні аб наяўнасці ў штаце не менш за 2 экспертаў-ацэншчыкаў і аб ажыццяўленні ацэначнай дзейнасці не менш за 6 гадоў. Гэта дасць магчымасць павысіць якасць аказваемых паслуг за кошт выкарыстання калектыўнага вопыту.
Акрамя таго, для ўпарадкавання захоўвання заключэнняў аб ацэнцы, у тым ліку для мэт кантролю, уведзены абавязак наяўнасці ў такіх арганізацыях памяшканняў архіва альбо архіўнай інфармацыйнай сістэмы.
Па матэрыялах Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Freepik