Вызначаны пераможцы 3 этапу міжнароднага конкурсу «Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці. 2024»
2 декабря 2024
Падзеі
23 лістапада 2024 г. праведзена 3 лекцыя ў рамках конкурсу «Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці. 2024» (конкурс).
У трэцім этапе конкурсу выпрабавалі сябе больш за 200 навучэнцаў з 4 краін – Беларусі, Расіі, Казахстана і Таджыкістана.
Пераможцамі 3 этапу конкурсу сталі:
1. Маркевіч Алена Уладзіміраўна (Рэспубліка Беларусь).
2. Вінаградава Анастасія Сяргееўна (Рэспубліка Беларусь).
3. Федарук Маргарыта Мікалаеўна (Рэспубліка Беларусь).
Адказы на заданні трэцяга этапу даступныя на старонцы конкурсу.
Нагадаем, што ў рамках заключнага этапу конкурсу ўдзельнікам прапануецца распрацаваць уласны прамысловы ўзор. Работы прымаюцца да 5 снежня 2024 г.
Удзельнікі, чые праекты набяруць найбольшую колькасць балаў, будуць запрошаны на цырымонію ўзнагароджання (18 снежня 2024 г.), дзе члены журы выберуць трох пераможцаў.
З умовамі апошняга этапу можна азнаёміцца па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Ніна Дубовік, Саюз юрыстаў