16 сакавіка 2023 г. у 10:00 адбудзецца вебінар Еўразійскага патэнтнага ведамства і Расійскай дзяржаўнай акадэміі інтэлектуальнай уласнасці, прысвечаны памылкам пры афармленні заявак на выдачу еўразійскага патэнта.
У ходзе вебінара разгледзяць, як правільна афармляць заяўкі на выдачу еўразійскіх патэнтаў на вынаходствы і матэрыялы да іх, будуць асобна прааналізаваны самыя распаўсюджаныя памылкі патэнтаўладальнікаў пры падтрыманні еўразійскага патэнта ў сіле. Асаблівая ўвага будзе нададзена такім абласцям тэхнікі, як медыцына, фармацэўтыка, біятэхналогіі і камп'ютарныя тэхналогіі.
Зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.
Па матэрыялах ЕАПА
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).