У НЦІУ прайшоў чарговы Адзіны дзень інфармавання

21 ноября 2024

Падзеі

21 лістапада 2024 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) адбыўся Адзіны дзень інфармавання.

У рамках мерапрыемства дакладчыкам выступіў першы намеснік генеральнага дырэктара НЦІУ Аляксей Курман. Ён асвятліў ключавыя аспекты выбарчай кампаніі, уключаючы заканадаўчыя змены, працэдуру галасавання, механізмы кантролю за выкананнем выбарчага заканадаўства.

Акрамя таго, А. Курман прадставіў розныя рэсурсы і матэрыялы, даступныя для грамадзян, якія жадаюць больш глыбока азнаёміцца з працэсам выбарчай кампаніі.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі кіраўнікі структурных падраздзяленняў НЦІУ, прадстаўнікі прафактыва і Савета маладых вучоных ведамства.

З матэрыяламі Адзінага дня інфармавання можна азнаёміцца па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Ніна Дубовік