10 верасня 2025 г. адбылося пасяджэнне Кансультатыўнага камітэта па інтэлектуальнай уласнасці пры Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК). У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Алена Усачова і прадстаўнікі ведамства.
Паводле інфармацыі міністра па эканоміцы і фінансавай палітыцы ЕЭК Бахыта Султанава, аб'ём выяўленых кантрафактных тавараў у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) склаў 6,6 млн адзінак. Зафіксавана 1465 парушэнняў у сферы інтэлектуальнай уласнасці (ІУ). Гэтыя даныя адлюстраваны ў справаздачы аб маніторынгу правапрымяняльнай практыкі ў сферы абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці ў краінах ЕАЭС за 2024 г.
Найбольш часта падрабляюць тавары, якія карыстаюцца масавым паўсядзённым попытам: адзенне і абутак, бытавая тэхніка, запчасткі для аўтамабіляў, а таксама парфумерыя і касметыка.
Падчас пасяджэння ўдзельнікі абмеркавалі ключавыя ініцыятывы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці ў рамках ЕАЭС: выпрацоўка ўзгодненых падыходаў да спынення парушэнняў у сетцы Інтэрнэт, стварэнне пошукавага сэрвісу для праверкі аб'ектаў прамысловай уласнасці.
Таксама ў цэнтры ўвагі запуск адзінага мытнага рэестра аб'ектаў ІУ і ўвядзенне сістэмы рэгістрацыі таварных знакаў і найменняў месцаў паходжання тавараў ЕАЭС.
Акрамя таго, разгледжана магчымасць арганізацыі электроннага інфармацыйнага абмену паміж мытнымі органамі і праваўладальнікамі і ўнясення змяненняў у Пагадненне аб парадку кіравання аўтарскімі і сумежнымі правамі на калектыўнай аснове.
Даведка:
Кансультатыўны камітэт па інтэлектуальнай уласнасці пры Калегіі ЕЭК створаны ў 2012 г. У яго складзе – кіраўнікі, намеснікі кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў і прадстаўнікі бізнес-супольнасці дзяржаў ЕАЭС. Ключавая задача – выпрацоўка ўзгодненых рашэнняў у галіне абароны ІУ ў рамках ЕАЭС.
Па матэрыялах ЕЭК
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: eec.eaeunion.org/