17.02.2022

1 сакавіка 2022 г. у Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы (РНТБ) адбудзецца семінар «Абарона і камерцыялізацыя аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці» для прадстаўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый, выканаўцаў заданняў дзяржаўных праграм, дзяржаўных галіновых і рэгіянальных навукова-тэхнічных праграм, дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў, асобных праектаў, а таксама для заказчыкаў дадзеных праграм, членаў дзяржаўных экспертных саветаў, экспертаў, усіх зацікаўленых асоб.

У ходзе мерапрыемства будуць абмяркоўвацца пытанні ацэнкі вынікаў і стратэгіі абароны інтэлектуальнай дзейнасці; практыкі вырашэння спрэчак; камерцыялізацыі вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці і інш.

У ліку дакладчыкаў семінара перад слухачамі выступяць і прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці: начальнік упраўлення экспертызы прамысловай уласнасці Алена Усачова; начальнік упраўлення таварных знакаў Наталля Сінішова; начальнік аддзела дасудовага ўрэгулявання Таццяна Талканіца.

Больш падрабязна аб маючым адбыцца семінары, у тым ліку аб рэгістрацыі, часу і фармаце правядзення, можна азнаёміцца на афіцыйным сайце РНТБ па спасылцы.


РНТБ, фота: РНТБ
Вверх