Генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Уладзімір Рабаволаў прыняў удзел у першым пасяджэнні міжведамаснай камісіі па разглядзе магчымасці прадастаўлення згоды на выкарыстанне ў таварным знаку, знаку абслугоўвання асобных пазначэнняў. Камісія заснавана ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 2020 г. № 512 «Аб прадастаўленні згоды на выкарыстанне асобных пазначэнняў».
Нагадаем, што згодна з п. 4 арт. 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лютага 1993 г. № 2181-XII «Аб таварных знаках і знаках абслугоўвання» любы жадаючы можа ўключыць у свой таварны знак у якасці неахоўнага элемента назву Рэспублікі Беларусь. Для гэтага трэба звярнуцца ў адпаведную камісію пры Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях.
Падрабязную інфармацыю аб парадку атрымання згоды на ўключэнне ў таварны знак у якасці неахоўваемага элемента назвы Рэспублікі Беларусь можна знайсці ў артыкуле А. Зайца і А. Караева «Пытанні выкарыстання ў таварным знаку дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь», які выйшаў у навукова-практычным часопісе «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» № 3-2021.
Дарэчы, любы жадаючы можа аформіць падпіску на навукова-практычны часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошта» 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):
у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;
праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска» на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;
пры дапамозе плацёжна-даведачных тэрміналаў;
паштальёнам на хаце.
Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса (у тым ліку нумары за 2021 г.) на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.