Працягваецца прыём матэрыялаў для ўключэння ў зборнік III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця».
Канферэнцыя, арганізатарамі якой выступяць Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ), пройдзе 18-19 кастрычніка 2023 г.
У рамках канферэнцыі адбудуцца панэльныя дыскусіі, удзельнікі якіх змогуць абмеркаваць актуальныя праблемы і асноўныя кірункі развіцця інтэлектуальнай уласнасці ў сучасным свеце.
З падрабязнай інфармацыяй пра канферэнцыю можна азнаёміцца на афіцыйным сайце НЦІУ па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).