У шостым нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» будзе апублікаваны артыкул Алены Радзько (вядучы спецыяліст аддзела біялогіі і хіміі ўпраўлення экспертызы прамысловай уласнасці Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці) і Марыны Патэлінай (намеснік начальніка ўпраўлення экспертызы прамысловай уласнасці – начальнік аддзела біялогіі і хіміі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці) на тэму «Практычныя аспекты патэнтавання штамаў мікраарганізмаў у Рэспубліцы Беларусь».
У артыкуле разгледжаны практычныя пытанні прадастаўлення патэнтнай аховы штамам мікраарганізмаў у адпаведнасці з патэнтным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Аўтарамі разглядаюцца асаблівасці складання апісання і формулы вынаходства, якое адносіцца да разглядаемага аб'екту, зроблены вывад аб магчымасці неабавязковага прадастаўлення звестак і дакумента аб дэпанаванні пры патэнтаванні рэкамбінантных штамаў.
Азнаёміцца з матэрыялам, а таксама набыць нумары, якія выйшлі раней, можна падпісаўшыся на наш часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):
Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.
Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Наталля Капралава