10.06.2024

8 чэрвеня 2024 г. завяршыў работу 30-ы Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «ТИБО 2024». 

Адным з заключных мерапрыемстваў стала цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў XXI конкурсу «Інтэрнэт-прэмія ТИБО». Конкурс праходзіў па 10 намінацыях, для ўдзелу было пададзена больш за 300 заявак.

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) узнагароджаны дыпломам конкурсу ў намінацыі «Выбар журы».

Таксама НЦІУ адзначаны дыпломам за актыўны ўдзел у працы выставы Міжнароднага ІКТ форуму «ТИБО 2024». З 5 па 8 чэрвеня 2024 г. у складзе калектыўнага стэнда Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях функцыянаваў кансультацыйны пункт НЦІУ.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagram, Telegram).


Фота: А.Журыд

Вверх