З 2 па 5 снежня 2025 г. на базе Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (БДТУ) праходзіць Тыдзень навукі, адукацыі і інавацый, прысвечаны 95-годдзю ўніверсітэта. У яго рамках праводзіцца VIII Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя «МІНСКІЯ НАВУКОВЫЯ ЧЫТАННІ – 2025» на тэму «Перадавыя тэхналогіі і інавацыі ў адукацыі і навуцы для паляпшэння якасці жыцця і стымулявання ўстойлівага эканамічнага росту».
У рамках пленарнага пасяджэння першы намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) Алена Усачова перадала рэктару БДТУ Сяргею Каспяровічу прывітальны адрас ад імя генеральнага дырэктара НЦІУ Аляксея Курмана, а таксама ўручыла Грамату Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці начальніку навукова-даследчай часткі БДТУ Міхаілу Дзядзенку – за плённую працу, высокі навуковы прафесіяналізм, высокія паказчыкі ў кіраўніцтве навукова-даследчай часткай, значны асабісты ўклад у развіццё паказчыкаў інтэлектуальнай уласнасці БДТУ.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: conf.belstu.by/