НЦІУ правёў навучальны курс для прадстаўнікоў Белтэлерадыёкампаніі
22 апреля 2025
Падзеі
22 красавіка 2025 г. у Мінску адбыўся навучальны курс «Аўтарскае права» для работнікаў Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.
Спецыялісты Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) распавялі аб асноўных палажэннях нацыянальнага заканадаўства ў галіне аўтарскага права і сумежных правоў. Удзельнікі таксама атрымалі інфармацыю аб прынцыпах калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі аўтараў і іншых праваўладальнікаў у Рэспубліцы Беларусь.
Па завяршэнні курса слухачы атрымалі сертыфікаты аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.
НЦІУ праводзіць спецыялізаванае навучанне па пытаннях аховы і абароны інтэлектуальнай ўласнасці для розных галін. Зацікаўленыя асобы могуць атрымаць дадатковую інфармацыю на афіцыйным сайце НЦІУ ў раздзеле «Навучанне», па тэлефоне +375 (17) 392 52 14 або па электроннай пошце edu.dept@ncip.by.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Белтелерадиокомпания