НЦІУ правядзе навукова-практычны семінар «Прававая ахова і камерцыялізацыя вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці»
21 мая 2025
Падзеі
5 чэрвеня 2025 г. у рамках 35-й Міжнароднай спецыялізаванай выставы «Белагра» адбудзецца навукова-практычны семінар «Прававая ахова і камерцыялізацыя вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці».
Арганізатарамі выступаюць Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ).
У праграме семінара:
- ахова прамысловай уласнасці як фактар забеспячэння інавацыйнага развіцця прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу;
- геаграфічныя ўказанні як сродак прасоўвання беларускіх брэндаў;
- асаблівасці распараджэння правамі на аб'екты права прамысловай уласнасці на ўнутраным і знешніх рынках;
- прававая ахова таварных знакаў за мяжой;
- абарона правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці: як дзейнічаць у выпадку парушэння правоў і інш.
У рабоце семінара прымуць удзел вядучыя эксперты НЦІУ, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Дзяржаўнай інспекцыі па выпрабаванні і ахове сартоў раслін, Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Алена Васіленка