10.04.2026

10 красавіка 2026 г. у Мінску адбылася XII Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Тэарэтычныя і арганізацыйна-практычныя аспекты спартыўнай і турыстычнай індустрыі». Арганізатарам выступіў Інстытут менеджменту спорту і турызму ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры».

На пленарным пасяджэнні канферэнцыі з прывітальным словам выступіў генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Аляксей Курман.

Таксама на палях канферэнцыі ўдзельнікі абмеркавалі пытанні сучаснага спартыўнага маркетынгу і работы з брэндамі, тэхналогій штучнага інтэлекту і інавацый у спартыўнай і турыстычнай індустрыі, гісторыка-культурнай спадчыны і рэсурснага патэнцыялу турызму, эканомікі, кіравання і маркетынгу ў сферы турызму.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: Вольга Нікіфарава

Вверх