02.10.2024

Па папярэдніх выніках конкурсу ў сферы вынаходніцтва «Лепшы патэнт Беларусі» вызначаны 15 фіналістаў, адным з якіх стала ААТ «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання». Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці ліфтаў яшчэ з далёкага 1970 года. У цяперашні час вытворчая праграма налічвае каля 180 базавых мадэляў ліфтаў. Акрамя таго, выпускаецца шырокая наменклатура запасных частак і абсталяванне для мадэрнізацыі маральна састарэлых і фізічна зношаных ліфтаў.

На конкурс прадстаўлены распрацаваны ААТ «Магілёўліфтмаш» «Механізм уключэння лоўніка двухбаковага дзеяння», які ахоўваецца еўразійскім патэнтам на вынаходства № 041104.

Тэхнічнае рашэнне тычыцца вобласці бяспекі пад'ёмных прылад, накіравана на прымусовы прыпынак пры руху ўніз або ўверх і ўтрыманне на накіравальных кабіны ліфта, процівагі або ўраўнаважваючага грузу ў выпадку перавышэння кабінай ліфта дапушчальнай хуткасці руху або абрыву цягавых элементаў.

Ліфты, у якіх прыменена дадзенае тэхнічнае рашэнне механізму ўключэння лоўніка двухбаковага дзеяння, валодаюць высокімі эксплуатацыйнымі характарыстыкамі, узровень бяспекі і камфорту пры перавозцы пасажыраў адпавядае патрабаванням, што прад'яўляюцца карыстальнікамі.

У цяперашні час прадстаўлены механізм па еўразійскім патэнце на вынаходства № 041104 прымяняецца пры вырабе лоўнікаў, якія ўсталёўваюцца ў ліфты «Магілёўліфтмаша». Разглядаецца пытанне аб пастаўках камплектаў дадзеных ловўнікаў для прымянення ў ліфтах іншых вытворцаў.

Нагадаем, што вызначэнне пераможцы конкурсу і ўзнагароджанне адбудзецца ў рамках IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця», якая пройдзе 22-23 кастрычніка 2024 г.

Жадаем поспеху фіналісту конкурсу «Лепшы патэнт Беларусі»!

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Ніна Дубовік
Вверх