14.06.2024

13-14 чэрвеня 2024 г. у Мінску праходзіць Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Трансфармацыя еўразійскай патэнтнай сістэмы. Ацэнка і перспектывы», арганізаваная Асамблеяй еўразійскіх патэнтных павераных пры падтрымцы Еўразійскага патэнтнага ведамства.

У рабоце мерапрыемства прыняла ўдзел дэлегацыя Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці на чале з генеральным дырэктарам Уладзімірам Рабаволавым. 

У прывітальным слове У. Рабаволаў адзначыў, што ў Рэспубліцы Беларусь пастаянна адсочваюцца змяненні грамадскіх адносін як на ўнутраным, так і на міжнародным узроўне, улічваюцца знешнія фактары і выклікі сучаснасці з мэтай удасканалення нацыянальнага заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.

«Мы рэалізуем усе планавыя пазіцыі, развіваем НЦІУ як аб'ект інавацыйнай інфраструктуры, прымаем меры па стварэнні спрыяльных умоў для нашых заяўнікаў. За 2023 г. назіраецца павышэнне заяўніцкай актыўнасці адразу па некалькіх аб'ектах права прамысловай уласнасці. Высокая актыўнасць адзначаецца і з боку замежных заяўнікаў: колькасць пададзеных заявак павялічылася на 78 %», – падкрэсліў У. Рабаволаў.

У рамках канферэнцыі разглядаюцца пытанні гарманізацыі заканадаўства дзяржаў-удзельніц Еўразійскай патэнтнай канвенцыі (ЕАПК), развіцця еўразійскай сістэмы аховы таварных знакаў, патэнтавання вынаходстваў і разгляду пярэчанняў у ЕАПВ, атрымання прававой аховы прамысловага ўзору на еўразійскай прасторы, судовай практыкі дзяржаў-удзельніц ЕАПК у сферы інтэлектуальнай уласнасці і інш.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).



Фота: Наталля Багдановіч

Вверх