18.09.2023

Міжнародны семінар па актуальных пытаннях аховы, абароны і камерцыялізацыі аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой пройдзе 11 кастрычніка 2023 г. у Мінску. Арганізатарамі выступаюць Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці.

Праграмай семінара прадугледжана абмеркаванне наступных пытанняў:

  • сістэма інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь;
  • ахова інтэлектуальнай уласнасці: нацыянальныя і міжнародныя працэдуры;
  • механізмы абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь;
  • інструменты абароны правоў беларускіх праваўладальнікаў за мяжой: вопыт Расійскай Федэрацыі і іншых краін;
  • правамернае выкарыстанне інтэлектуальнай уласнасці і формы распараджэння правамі на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці: эканамічны аспект.

Семінар разлічаны на работнікаў праваахоўных і антыманапольных органаў, галіновых міністэрстваў і канцэрнаў, арганізацый-экспарцёраў Рэспублікі Беларусь і інш.

Удзел у семінары бясплатны. Удзельнікам выдаецца сертыфікат аб навучанні ўстаноўленага ўзору.

Колькасць месцаў для ўдзелу ў семінары абмежаваная, зарэгістравацца можна па спасылцы. Пры рэгістрацыі абавязкова неабходна ўказаць электронны адрас.

Аб уключэнні ўдзельнікаў у рэгістрацыйны спіс слухачоў будзе паведамлена дадаткова на адрас электроннай пошты, пазначаны пры рэгістрацыі. Праграма семінара будзе накіравана адначасова з пацвярджэннем удзелу.

Заяўкі прымаюцца да 2 кастрычніка 2023 г.

Месца і час правядзення семінара: «Прэзідэнт-Гатэль» (канферэнц-зала «Нацыяналь»), г. Мінск, вул. Кірава, д. 18 (10.00 – 17.00).

Кантактныя данныя: email kurs@ncip.by.

Партнёры мерапрыемства: ТАА «ЮрСпектр», РУП «Прэзідэнт-Гатэль».


Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Наталля Капралава
Вверх