25 чэрвеня 2025 г. на базе Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі адбыўся спецыялізаваны семінар «Прававая ахова і камерцыялізацыя вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці».
Арганізатары – Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ).
На адкрыцці семінара з прывітальным словам выступіў генеральны дырэктар НЦІУ Аляксей Курман.
У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі абмеркавалі пытанні мэтазгоднасці і выбару аптымальнай формы прававой аховы вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці, а таксама асноўныя спосабы іх камерцыялізацыі. Эксперты закранулі і аспекты распараджэння правамі на аб'екты прамысловай уласнасці на ўнутраным і на знешнім рынках. Таксама былі разгледжаны асаблівасці патэнтнага ландшафту як прасунутай формы патэнтнага аналізу і многае іншае.
Слухачамі семінара сталі прадстаўнікі больш за 30 арганізацый і прадпрыемстваў – усяго каля 40 удзельнікаў.
Завяршыўся семінар уручэннем сертыфікатаў, якія пацвярджаюць удзел у навучанні ў рамках праграмы мерапрыемства.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Н. Капралава