31.12.2025

2025 г. стаў знакавым і выніковым для Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ). У мінулым годзе НЦІУ працягнуў актыўна развіваць праекты па лічбавізацыі прадастаўляемых паслуг, арганізоўваў навукова-практычныя мерапрыемствы і конкурсы, накіраваныя на павышэнне дасведчанасці аб сістэме інтэлектуальнай уласнасці і паляпшэнне яе даступнасці для грамадзян і бізнесу.

Важным крокам у кірунку міжнароднага ўзаемадзеяння стала падпісанне 19 сакавіка 2025 г. Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. Дакумент вызначае асноўныя механізмы і прыярытэтныя напрамкі сумеснай работы дзвюх дзяржаў у галіне прававой аховы аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.

НЦІУ ажыццявіў важныя крокі ў галіне лічбавізацыі прадастаўляемых паслуг: у 2025 г. запушчана аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма «Дзяржаўны рэестр аб'ектаў права прамысловай уласнасці НЦІУ». Дзякуючы платформе можна проста і бясплатна атрымаць звесткі аб вынаходствах, карысных мадэлях, прамысловых узорах, сартах раслін, тапалогіях інтэгральных мікрасхем, таварных знаках і знаках абслугоўвання, а таксама геаграфічных указаннях з адпаведных дзяржаўных рэестраў.

На Адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга» з 5 студзеня 2026 г. стануць даступнымі новыя 24 адміністрацыйныя працэдуры, якія ажыццяўляюцца НЦІУ. Як падаць дакументы ў электронным выглядзе на партале «Е-Паслуга» – у пакрокавай відэаінструкцыі.

У 2025 г. таксама прайшлі значныя міжнародныя і нацыянальныя падзеі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. Выступаючы на 66 серыі пасяджэнняў Асамблей дзяржаў-членаў Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, генеральны дырэктар НЦІУ Аляксей Курман падкрэсліў, што Рэспубліка Беларусь прымае актыўны ўдзел у перамовах і працягне падтрымліваць намаганні САІУ па стварэнні эфектыўнай глабальнай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці.

6-7 кастрычніка 2025 г. у Мінску праходзіў XIII Міжнародны форум «Антыкантрафакт-2025», прысвечаны пытанням процідзеяння незаконнаму абароту прамысловай прадукцыі, у тым ліку абароны правоў у сферы інтэлектуальнай уласнасці. У працы форуму прынялі ўдзел больш за 500 удзельнікаў з больш чым 100 арганізацый.

Важным навукова-практычным мерапрыемствам стала правядзенне 7 кастрычніка 2025 г. V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця». У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 200 спецыялістаў з больш як 100 арганізацый з Беларусі, Расіі, Казахстана і Кыргызстана. З вынікамі мерапрыемства можна азнаёміцца на старонцы канферэнцыі.

Завяршыўся штогадовы конкурс сярод моладзі на лепшую працу ў сферы ІУ у 2024-2025 нав. г. На конкурс было прадстаўлена 79 работ з устаноў адукацыі Беларусі, Расіі і Таджыкістана.

Таксама ў 2025 г. НЦІУ завяршыў збор заявак для конкурсу сацыяльнай рэкламы «СТВАРАЙ. ВЫНАХОДЗЬ. УВАСАБЛЯЙ. 2025». На разгляд паступіла больш за 260 работ ад прадстаўнікоў Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана. Падвядзенне вынікаў плануецца ў 2-й палове студзеня 2026 г.

У рамках развіцця сеткі цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ) ў 2025 г. падпісаны пагадненні аб стварэнні пунктаў ЦПТІ, якія функцыянуюць на базе Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра спорту, Брэсцкага навукова-тэхналагічнага парку, Беларускага таварыства вынаходнікаў і рацыяналізатараў, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.

У рамках навукова-адукацыйнай дзейнасці спецыялістамі НЦІУ распрацаваны розныя дапаможнікі, накіраваныя на папулярызацыю інтэлектуальнай уласнасці і яе эфектыўнае выкарыстанне:

НЦІУ працягнуў эфектыўна выконваць свае функцыі як патэнтны орган і арганізацыя па калектыўным кіраванні. Падрабязныя лічбавыя паказчыкі будуць прадстаўлены ў гадавой справаздачы, якая стане даступная ў бліжэйшы час.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: Злата Лукашевіч

Вверх