31.05.2024

6 чэрвеня 2024 г. у рамках VII Беларускага ІКТ Саміту XXX Міжнароднага форума па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO-2024 (Форум «TIBO-2024») адбудзецца круглы стол «Інтэлектуальная ўласнасць і інфармацыйныя тэхналогіі».

Арганізатарамі круглага стала выступаюць Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ), ЗАТ «Тэхніка і камунікацыі».

У рамках круглага стала будуць разгледжаны розныя пытанні, звязаныя з:

  • прававым рэгуляваннем стварэння і выкарыстання праграмнага забеспячэння і відэагульняў;
  • адкрытымі ліцэнзіямі і свабодным праграмным забеспячэннем;
  • прававой прыродай віртуальнай маёмасці ў кантэксце інтэлектуальнай уласнасці;
  • дзяржаўнай падтрымкай малых і сярэдніх прадпрыемстваў;
  • крэдытаваннем пад заклад інтэлектуальнай уласнасці і інструментамі падтрымкі высокатэхналагічных кампаній;
  • фарміраваннем эканомікі даверу і выкарыстаннем тэхналогій абароны ад распаўсюджвання кантрафактнай прадукцыі.

Рэгістрацыя адкрыта да 5 чэрвеня 2024 г. на афіцыйным сайце НЦІУ. Таксама для захавання правілаў наведвання Форума «TIBO-2024» у МКСК «Мінск-Арэна» ўсім удзельнікам круглага стала неабходна прайсці рэгістрацыю на сайце Форума «TIBO-2024» па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: tibo.by/banners/
Вверх