У Мінску праходзіць выстава «Мая Беларусь»
30 декабря 2024
Падзеі
28 снежня 2024 г. адкрыты новы Мінскі міжнародны выставачны цэнтр, дзе пачала сваю працу выстава дасягненняў суверэннай Беларусі «Мая Беларусь».
У складзе кластара «Навука і інавацыі» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працуе кансультацыйны пункт Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ).
Удзельнікаў і наведвальнікаў выставы інфармуюць аб паслугах, якія прадастаўляюцца НЦІУ, праводзяцца кансультацыі па пытаннях агульнага і даведачнага характару. Таксама наведвальнікі могуць паўдзельнічаць у віктарыне «Што ты ведаеш аб інтэлектуальнай уласнасці» і выйграць сертыфікат са зніжкай на навучанне ў НЦІУ.
Даведка:
Выстава «Мая Беларусь» займае плошчу больш за 30 тыс. кв. м. Удзельнікі могуць азнаёміцца з мноствам цікавых праектаў, накіраваных на паглыбленае знаёмства з дасягненнямі краіны.
У рамках выставы прадстаўлены лакацыі «Мы – будучыня», «Разумны горад», «Прыгожая краіна», «Навука і інтэлект», «Клопат і здароўе», «Спартыўная краіна», «На варце», «Атамная энергія», «Сельская гаспадарка». Асаблівае месца адведзена зоне культурных праектаў – пляцоўцы, на якой штодня будуць праходзіць мерапрыемствы абсалютна рознага фармату ад кожнага рэгіёна краіны.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Артур Ахраменка