У пятым нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул Івана Блізнеца (доктар юрыдычных навук, прафесар, акадэмік РАЕН, акадэмічны дырэктар Навукова-адукацыйнага цэнтра ІУ і лічбавай эканомікі, загадчык кафедры Маскоўскага ўніверсітэта імя А. С. Грыбаедава, прафесар кафедры інтэлектуальных правоў МДЮА імя А. Е. Кутафіна) і Вячаслава Вітко (кандыдат юрыдычных навук, дацэнт кафедры інтэлектуальнай уласнасці Маскоўскага ўніверсітэта імя А. С. Грыбаедава) на тэму «Змест паняцця часткі аўдыявізуальнага твора (персанажа): погляд Канстытуцыйнага Суда Расійскай Федэрацыі».
У артыкуле прааналізаваны прававыя пазіцыі Канстытуцыйнага Суда РФ, сфармаваныя ў справе аб праверцы канстытуцыйнасці пп. 1, 7 ст. 1259, ст. 1263 Грамадзянскага кодэксу Расійскай Федэрацыі па запыце Пятнаццатага арбітражнага апеляцыйнага суда.
Азнаёміцца з матэрыялам, а таксама набыць нумары, якія выйшлі раней, можна падпісаўшыся на наш часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):
Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.
Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Наталля Капралава