Прэс-канферэнцыя «Аб ходзе падрыхтоўкі і правядзенні XIII Міжнароднага форуму «Антыкантрафакт-2025»

30 сентября 2025

Падзеі

30 верасня 2025 г. у Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму «Аб ходзе падрыхтоўкі і правядзенні XIII Міжнароднага форуму «Антыкантрафакт-2025» (6-7 кастрычніка 2025 г., Мінск).

У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі, генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Аляксей Курман, дырэктар Дэпартамента развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці Еўразійскай эканамічнай камісіі Ернар Бакенаў, намеснік старшыні Камітэта па эканамічнай палітыцы Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, член Апякунскага савета Міжнароднай асацыяцыі «Антыкантрафакт» Арцём Кір’янаў.

Спікеры абмеркавалі этапы падрыхтоўкі будучага мерапрыемства, падкрэслілі важнасць далейшага ўмацавання супрацоўніцтва паміж краінамі ЕАЭС, а таксама ўкаранення сучасных лічбавых тэхналогій для эфектыўнага кантролю ланцужкоў паставак. Асаблівая ўвага была ўдзелена неабходнасці павышэння інфармаванасці прадпрымальнікаў і спажыўцоў пра рызыкі рэалізацыі і выкарыстання нелегальнай прадукцыі, а таксама іншым актуальным пытанням развіцця рынку і процідзеяння кантрафакту.

З якімі відамі кантрафактнай прадукцыі Рэспубліка Беларусь сутыкаецца часцей за ўсё, з якіх краін звычайна ажыццяўляецца яе ўвоз? Парушэнні якіх правоў інтэлектуальнай уласнасці найбольш часта фіксуюцца ў ходзе мерапрыемстваў па выяўленні і спыненні абароту кантрафактнай прадукцыі? Якія меры могуць прыняць спажыўцы для абароны ад кантрафакту? Ці існуюць у Беларусі лічбавыя платформы, якія выкарыстоўваюцца для прафілактыкі абароту падробленых тавараў? Паглядзець адказы можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: Алена Васіленка