29.05.2025

29 мая 2025 г. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыўся навукова-практычны семінар «Развіццё штучнага інтэлекту ў Рэспубліцы Беларусь».

Мерапрыемства аб'яднала вядучых спецыялістаў і практыкаў з мэтай абмеркавання магчымасцяў прымянення штучнага інтэлекту (ШІ) у розных сферах навукі і эканомікі, а таксама перспектывы развіцця ШІ ў краіне.

У працы канферэнцыі ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці прынялі ўдзел першы намеснік генеральнага дырэктара Аляксей Курман, начальнік упраўлення прававога і кадравага забеспячэння Наталія Новікава, вядучы спецыяліст аддзела права прамысловай уласнасці і дагавораў упраўлення прававога і кадравага забеспячэння, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Дыяна Іванова.


Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: ОИПИ НАН Беларуси
Вверх