Круглы стол «Аўтарскае права і калектыўнае кіраванне правамі як інструмент падтрымкі творцаў і ўмовы развіцця нацыянальнай культуры»
29 апреля 2024
Падзеі
22 красавіка 2024 г. у прэс-цэнтры БЕЛТА адбыўся круглы стол «Аўтарскае права і калектыўнае кіраванне правамі як інструмент падтрымкі творцаў і ўмовы развіцця нацыянальнай культуры».
Ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) у мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік генеральнага дырэктара Аляксандр Заяц, намеснік начальніка ўпраўлення аўтарскага і сумежных правоў – начальнік аддзела рэгістрацыі правоў Таццяна Цэдрык, начальнік аддзела заканадаўства ў сферы аўтарскага і сумежных правоў упраўлення прававога і кадравага забеспячэння Вольга Ільіна.
У рабоце круглага стала таксама ўдзельнічаў кампазітар і выканаўца, дацэнт кафедры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Алег Елісеенкаў.
Больш падрабязна аб мерапрыемстве – у матэрыялах на сайце БЕЛТА.
- Як пытанні аўтарскага права рэгулююцца ў Інтэрнэце.
- Як і навошта аўтарам твораў заключаць дамову з НЦІУ.
- «Звыш 6 тыс. беларускіх аўтараў і іншых праваўладальнікаў непасрэдна перадалі свае маёмасныя правы ва ўпраўленне НЦІУ», – Таццяна Цэдрык.
- Як легальна выкарыстоўваць аўтарскія творы ў сваёй дзейнасці.
- «Аўтарская супольнасць павінна быць больш інфармаванай у пытаннях праваўладання», – Алег Елісеенкаў.
- «НЦІУ падае ў Вярхоўны Суд 2-3 іскавых заявы ў месяц», – Аляксандр Заяц.
- «Выпадкаў вольнага выкарыстання твораў шмат, галоўнае - уважліва ў іх разабрацца і не выходзіць за іх межы», – Вольга Ільіна.
- «НЦІУ вядзе працу з буйнымі расійскімі медыясэрвісамі па пытанні ўзнагароджання беларускіх аўтараў», – Аляксандр Заяц.
- Якія змены чакаюць аўтарскае права ў лістападзе бягучага года.
Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Федар Рамашка