Вызначаны пераможцы 2 этапу міжнароднага конкурсу «Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці. 2024»
28 октября 2024
Падзеі
19 кастрычніка 2024 г. праведзена 2 лекцыя ў рамках конкурсу «Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці. 2024» (конкурс).
У другім этапе конкурсу выпрабавалі сябе больш за 800 навучэнцаў з 4 краін – Беларусі, Расіі, Казахстана і Таджыкістана.
Пераможцамі 2 этапу конкурсу сталі:
1. Федарук Маргарыта Мікалаеўна (Рэспубліка Беларусь).
2. Штукар Паліна Уладзіміраўна (Рэспубліка Беларусь).
3. Мялешка Глеб Віктаравіч (Расійская Федэрацыя).
Адказы на заданні другога этапу даступныя на старонцы конкурсу.
Усе ўдзельнікі праходзяць ў трэці этап конкурсу «Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці. 2024».
Даведка:
У конкурсе могуць прыняць удзел асобы, узрост якіх на 28 верасня 2024 г. складае ад 13 да 19 гадоў. Для ўдзелу ў 1-3 этапах конкурсу неабходна праслухаць лекцыі на YouTube-канале або VK-відэа НЦІУ і выканаць заданні. 4 этап прадугледжвае падрыхтоўку ўдзельнікамі індывідуальных праектаў па тэме, якую вызначыць аргкамітэт.
Пераможцы будуць вызначаны па выніках кожнага этапу індывідуальнага заліку, а таксама па выніках усяго конкурсу. Таксама на аснове вынікаў удзельнікаў будуць вызначаны пераможцы ў намінацыях «Лепшы настаўнік» і «Лепшая школа».
Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца пасля завяршэння ўсіх этапаў конкурсу. Пераможцам конкурсу будуць уручаны дыпломы і спецыяльныя прызы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ