28.10.2024

27 кастрычніка 2024 г. пайшоў з жыцця Алег Мікалаевіч Елісеенкаў, беларускі музыкант, кампазітар, выканаўца, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, дацэнт кафедры эстраднай музыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Алег Елісеенкаў нарадзіўся 21 верасня 1958 г. у г. Спас-Деменску (Калужская вобласць Расіі) у сям'і настаўніцы і музыканта. Вырас у Маладзечне, куды бацькі пераехалі неўзабаве пасля нараджэння сына. Яго бацька быў адным з першых выкладчыкаў Маладзечанскага музычнага вучылішча, якое сам кампазітар скончыў па спецыяльнасці «Тэорыя музыкі».

Алег Мікалаевіч кіраваў студыяй «Гран-пры» Дзяржаўнага канцэртнага аркестра, членам Беларускага саюза кампазітараў. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2009).

А. Елісеенкаў – аўтар музыкі да песень Ірыны Дарафеевай («Ветразь кахання»), Алесі («Не згубі», «Птушкі», «Усмешка»), большасці песень з рэпертуару Аляксандра Саладухі. Акрамя таго, ён аказаў уплыў на творчасць многіх музыкаў, сярод іх гітарыст-віртуоз Валерый Дзідзюля, выканаўцы Аляксандра Гайдук, Таццяна Путырская, Пётр Ялфімаў.

Алег Елісеенкаў з'яўляўся членам Рэкамендацыйна-кансультатыўнага савета, створанага пры Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці як арганізацыі па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі.

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці прыносіць спачуванні родным і калегам Алега Мікалаевіча Елісеенкава.


Фота: minsknews.by/
Вверх