З Днём вынаходніка і рацыяналізатара!

28 июня 2024

Падзеі

Дарагія сябры!

Ад імя калектыву і кіраўніцтва Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці сардэчна віншуем з прафесійным святам – Днём вынаходніка і рацыяналізатара!

Вынаходнік і рацыяналізатар не прафесія, а прызванне, заснаванае на глыбокіх ведах і шматгадовым вопыце. Ваш творчы розум, імкненне выйсці за рамкі стэрэатыпаў і знайсці нестандартныя і нечаканыя рашэнні, палепшыць раней створанае вельмі запатрабаваныя сёння, калі стаіць задача актыўнага развіцця эканомікі і прамысловага патэнцыялу нашай краіны. Кожнае ваша адкрыццё, вынаходства, рацыяналізатарскае рашэнне адыгрывае важную ролю ў развіцці і працвітанні роднай Беларусі, прымнажэнні яе інтэлектуальнага патэнцыялу.

Рэспубліка Беларусь вядомая як высокаінтэлектуальная і высокатэхналагічная краіна. Наша прадукцыя розных галін вытворчасці – ад машынабудавання да біятэхналогій – карыстаецца вялікім попытам і даверам, у тым ліку дзякуючы вашым ідэям і задумам.

Віншую ўсіх, хто сёння працягвае шукаць, прыдумляць, увасабляць у жыццё неардынарныя тэхнічныя і творчыя рашэнні. Вы ў поўнай меры застаяцеся верныя тым ідэям тэхналагічных першаадкрывальнікаў, якія заўсёды імкнуліся зрабіць наш свет лепш, зручней і камфортней.

Жадаю вам моцнага здароўя, новых ідэй, яркіх адкрыццяў, творчага натхнення, дабрабыту і росквіту. Дзякуй вам, са святам!

З павагай,

генеральны дырэктар У.А. Рабаволаў


Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: НЦІУ