27 лютага 2025 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) у рамках пасяджэння рэкамендацыйна-кансультатыўнага савета адбылося ўручэнне вышэйшай узнагароды НЦІУ.
Нагрудным знакам адрознення дзяржаўнай установы «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці» «За заслугi» ўзнагароджаны:
за ўклад у развіццё сістэмы калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі і папулярызацыю інтэлектуальнай уласнасці – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, дацэнт кафедры эстраднай музыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Ірына Дарафеева;
за асаблівыя заслугі і эфектыўнае садзейнічанне ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці:
кампазітар, паэт, народны артыст Беларусі, член Саюза кампазітараў Беларусі Леанід Захлеўны;
кампазітар, прадзюсар, народны артыст Беларусі, член Саюза кампазітараў Беларусі Васіль Раінчык;
кампазітар, народны артыст Беларусі, член Саюза кампазітараў Беларусі і Расіі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Эдуард Ханок.
Віншуем!
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Алена Ваіленка