28.02.2025

28 лютага 2025 г. падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы інтэлектуальнай уласнасці паміж Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) і Беларускай натарыяльнай палатай (БНП). Адпаведны дакумент падпісалі генеральны дырэктар НЦІУ Уладзімір Рабаволаў і Старшыня БНП Наталля Барысенка.

Гэта пагадненне прадугледжвае доўгатэрміновае супрацоўніцтва бакоў па напрамках ажыццяўляемай дзейнасці. У прыватнасці, плануецца правядзенне рабочых сустрэч, канферэнцый, круглых сталоў і іншых мерапрыемстваў, узаемнае выкарыстанне ва ўстаноўленым парадку інфармацыйных рэсурсаў НЦІУ і БНП, аказанне кансультацыйнай і іншай метадычнай дапамогі, арганізацыя і правядзенне навучальных курсаў і семінараў, правядзенне сумесных навуковых даследаванняў і публікацыя сумесных навуковых і навукова-практычных работ і інш.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: Алена Ваіленка

Вверх