Адбылося пасяджэнне рэкамендацыйна-кансультатыўнага савета пры НЦІУ

28 февраля 2025

Падзеі

27 лютага 2025 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) пад старшынствам заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь, дацэнта кафедры эстраднай музыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Ірыны Дарафеевай адбылося чарговае пасяджэнне рэкамендацыйна-кансультатыўнага савета (РКС) пры НЦІУ.

Галоўнай тэмай пасяджэння стала падвядзенне вынікаў дзейнасці НЦІУ як арганізацыі па калектыўным кіраванні за 2024 г.

«НЦІУ вядзе актыўную працу ў сферы калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі і аказвае падтрымку аўтарам у іх творчай дзейнасці. Абарона аб'ектаў аўтарскага права мае важнае значэнне для сацыяльна-культурнага развіцця краіны», – адзначыла Ірына Дарафеева.

Сёння НЦІУ як арганізацыя па калектыўным кіраванні выступае сувязным звяном паміж праваўладальнікамі аб'ектаў аўтарскага права і карыстальнікамі такіх аб'ектаў.

Генеральны дырэктар НЦІУ Уладзімір Рабаволаў акцэнтаваў увагу на тым, што для таго, каб кампазітары і паэты працягвалі ствараць якасную музыку і хіты, ім неабходна не толькі грамадскае прызнанне, але і справядлівае ўзнагароджанне за сваю працу. Ірына Дарафеева падкрэсліла, што аўтары маюць права разлічваць на атрыманне ганарару, калі іх творы будуць выконвацца на канцэртах, а таксама гучаць у эфіры радыёстанцый.

Важна адзначыць, што інфармацыя аб дзейнасці НЦІУ становіцца больш даступнай для шырокай аўдыторыі, і людзі ўсё часцей даведваюцца пра тое, як арганізацыя можа падтрымаць аўтараў і карыстальнікаў.

У. Рабаволаў адзначыў, што ў 2024 г. НЦІУ ажыццяўляў калектыўнае кіраванне маёмаснымі правамі нацыянальных аўтараў і іншых праваўладальнікаў на аснове больш за 6200 дагавораў.

Асаблівая ўвага была ўдзелена тэатральнай сферы. Тэатральныя ўстановы Беларусі таксама выступаюць у якасці карыстальнікаў і радуюць гледачоў як прэм'ерамі, так і нашумелымі раней спектаклямі. У рамках пастаяннага дагаворнага супрацоўніцтва НЦІУ спрыяў пашырэнню і ўзбагачэнню рэпертуару 44 тэатральна-відовішчных арганізацый Беларусі.

Па выніках 2024 г. НЦІУ выканаў свае абавязацельствы ў рамках 1327 доўгатэрміновых дагавораў з карыстальнікамі.

Прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці НЦІУ на 2025 г. застаюцца цыфравізацыя паслуг, якія прадстаўляюцца, і папулярызацыя сваёй дзейнасці.

Нагадаем, што азнаёміцца з актуальнай інфармацыяй аб ажыццяўленні НЦІУ дзейнасці па калектыўным кіраванні можна на сайце НЦІУ па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: Алена Ваіленка