Паважаныя вынаходнікі, рацыяналізатары, навукоўцы і ўсе, хто прысвяціў сябе стваральнай дзейнасці!
Ад імя калектыву і кіраўніцтва Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці сардэчна віншую з прафесійным святам – Днём вынаходніка і рацыяналізатара!
Вынаходнік і рацыяналізатар не толькі прафесія, але і пакліканне, заснаванае на глыбокіх ведах, нястомным пошуку і шматгадовым вопыце. Ваш творчы розум, імкненне знайсці нестандартныя рашэнні, палепшыць раней створанае вельмі запатрабаваныя сёння, калі актыўнае развіццё эканомікі і прамысловага патэнцыялу краіны з'яўляецца прыярытэтам. Кожнае ваша адкрыццё, вынаходніцтва, рацыяналізатарскае рашэнне з’яўляецца ўкладам у развіццё і росквіт роднай Беларусі, прымнажаючы яе інтэлектуальны капітал.
Рэспубліка Беларусь вядомая як высокаінтэлектуальная і высокатэхналагічная краіна. Наша прадукцыя ў розных галінах – ад машынабудавання да біятэхналогій – карыстаецца высокім попытам і даверам, і гэта шмат у чым дзякуючы вашым інавацыйным ідэям і задумам.
Віншую ўсіх, хто сёння працягвае свой шлях у пошуку, стварэнні і ўвасабленні ў жыццё неардынарных тэхнічных і творчых рашэнняў, хто ўкараняе новыя тэхналогіі і інавацыі, распрацоўвае прамысловыя ўзоры і карысныя мадэлі, піша праграмныя алгарытмы і запускае стартапы.
Жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, яркіх адкрыццяў, дабрабыту і росквіту.
Дзякуй вам, са святам!
З павагай,
генеральны дырэктар А.В. Курман